Арт-Сядзіба праводзіць развітальныя імпрэзы

Музыка выказвае сваё шкадаванне з гэтай нагоды:
Зміцер Вайцюшкевіч:
— Гэта адна з нешматлікіх пляцовак, дзе можна сустрэцца, пагаварыць. Досыць у някепскіх варунках — ёсць нейкія лямпы, ёсць гук, ёсць святло непракурорскае. І гэта вельмі важна.
Павел Белавус:
— Паколькі мы выязджаем адсюль, і гэта апошні тыдзень нашай працы ў гэтым памяшканні, то мы вырашылі зрабіць на развітанне некалькі імпрэзаў.
Паводле кіраўніка Арт-Сядзібы Паўла Белавуса, сёння пройдзе яшчэ адзін развітальны канцэрт "Салідарныя з "Арт-Сядзібай", дзе ў складзе трыа выступіць гурт N.R.M. і некалькі маладых музыкаў.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг