Арцём Сітнікаў праспяваў БГ па-беларуску (відэа)
З беларускага боку ў мерапрыемстве ўзялі ўдзел празаік, Старшыня СБП Барыс Пятровіч, пісьменнік Сяргей Дубавец, паэты Анатоль Івашчанка і Віталь Рыжкоў, бард Зміцер Бартосік.
Падрабязны рэпартаж пра "Бязмежжа" чытайце тут.
Удзельнікі семінара, злева направа: Міхась Андрасюк, Зміцер Бартосік, Алесь Аркуш, Арцём Сітнікаў, Віталь Рыжкоў, Ганна Кандрацюк, Анатоль Івашчанка. Фота Міры Лукша
Арцём Сітнікаў вядомы як адзін з удзельнікаў Анталогіі перакладаў расійскай рок-паэзіі, апублікаванай у часопісе "Дзеяслоў" № 69 і прэзентаванай у розных беларускіх гарадах. Слынныя хіты Барыса Грэбеншчыкова ў перастварэнні на беларускую мову прыйшліся даспадобы айчыннай публіцы.
У Новым Ляўкове на Беласточчыне ў выкананні Арцёма Сітнікава прагучала кампазіцыя БГ "Неба набліжаецца" ("Небо становится ближе").
Аўтар відэа: Анатоль Івашчанка
Прэсавая служба СБП