Асцярожна, кветкі распускаюцца! – Выпускны ў Школе пісьменніка

Выпускнікі і выпускніцы раскажуць пра страчанае і набытае ў Школе, а выкладчыцы і куратаркі пра свой досвед працы з чацвёртым наборам ШМП.

У праграме:

  • Літаратурныя чытанні
  • Уручэнне сертыфікатаў аб заканчэнні
  • Настальгічныя ўспаміны пра навучанне
  • Сяброўскія ўсмешкі і абдымкі

Пачатак ― у 18.30.

Уваход вольны. Асабліва чакаем патэнцыйных навучэнцаў Школы маладога пісьменніка. Не ўпусціце магчымасць параіцца з вучнямі Школы наўпрост.

Асаблівы дрэс-код ― чырвоная кветка-бутаньерка.

Падзея ў Фэйсбуку

Пра Школу:

Школа маладога пісьменніка працуе з 2012 г. як нефармальны адукацыйны праект для дарослых ад 18 гадоў, сертыфікат аб яе заканчэнні не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў.

Падаць заяўку ў Школу можна да 15 жніўня.

Падрабязнасці прыёму ТУТ

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"