«Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» — новая кніга Уладзіміра Някляева
Дата публікацыі: 27.12.2012
2126

Выйшла новая празаічная кніга Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без». Яна мае падзагаловак — «Мінскі раман». Аўтар кажа, што гэта не проста ўдакладненне жанру.
«Гэта кніга ўдзячнасці Мінску і ўсім тым мінчукам, якія ўвайшлі ў маё жыццё».
Свой Мінскі раман Уладзімір Някляеў пачаў пісаць у 2009 годзе. Творчы працэс спыніла Плошча-2010 і турма. Працягнуць яго аўтар змог летась пасля вызвалення.
«Што цікава, — кажа спадар Някляеў, — што галоўны герой рамана яшчэ да Плошчы праходзіў праз турму. І пасля падзеяў 2010-га мне не давялося мяняць сюжэт, толькі крыху была змененая фабула».
Сучасныя падзеі перагукаюцца ў сюжэце рамана з падзеямі шасцідзясятых гадоў, калі аўтар быў студэнтам Мінскага тэхнікума сувязі. У кнізе багата тагачасных фотаздымкаў.
Новая празаічная кніга Уладзіміра Някляева з'явілася з друку накладам 1 тысяча асобнікаў у выдавецтве «Паперус».

Валянціна Аксак, svaboda.org