Аўтар «Мінскіх гісторыек» сустрэўся з чытачамі (фотарэпартаж)

Аўтограф-сесію зладзілі грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" і ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Міхаіл Валодзін

Кніга-гераіня сустрэчы

Настасся Дудкова

Як распавяла дырэктарка прасторы "Кніжная шафа" Настасся Дудкова, кніга "Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках" у перакладзе на беларускую мову выклікала наздвычайную цікавасць з боку чытачоў. У краме даступныя англа-руская і нямецка-беларуская версіі гэтага выдання, якое ў іншых крамах на дадзены момант ужо складана знайсці.

Міхаіл Валодзін і яго юны чытач

Аднак прыхільнікам рана сумаваць: спадар Міхаіл расказаў, што ў ягоным творчым запасе яшчэ вельмі шмат цікавых гісторыек, і плануецца выпуск яшчэ чатырох кніг. Аповед будзе тапаграфічна, міфалагічна і гістарычна рухацца ад Круглай Плошчы ў бок Маскоўскіх могілак, асобнае выданне будзе прысвечана Плошчы Свабоды. Працяг будзе!

Віка Трэнас, для lit-bel.org