Аўтары нон-фікшн (Беларусь-Швецыя) сустрэнуцца ў Мінску 25 лістапада

Сімвал "Кніжнай Шафы"

Літаратура нон-фікшн займае вялікі сегмент еўрапейскага, ды і сусветнага кніжнага рынку, у Беларусі ж мода на нон-фікшн толькі пачынаецца. У чым асаблівасці, падабенства і адрозненні ў разуменні самога паняцця нон-фікшн у Швецыі і Беларусі? Як беларускія і шведскія аўтары нон-фікшн падыходзяць да стварэння сваіх кніг? Пра гэта і іншае пагутараць беларускія аўтары літаратуры факту і абмяняюцца досведам з шведскай пісьменніцай, крытыкам Ульрыкай Шарнборг.

Мадэратарка – старшыня секцыі нон-фікшн пры СБП Наталля Гардзіенка.

Як дабрацца да "Кніжнай Шафы":

Арганізатар – ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Партнёр – культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”

Ульрыка Шарнборг -- шведская пісьменніца, журналіска, літаратурны крытык. З 1995 года працавала ў газеце Expressen. Пасля - ў газеце Daily News - рэдактаркай, крытыкам і калумністкай. Таксама яна апублікавала біяграфію Фрэдэрыка Брэмера, і зборнік эссэ пра пілігрымаў.

З 2010 года Ульрыка Шарнборг пастаянная аўтарка выдання Aftonbladet. Яна дэбютавала у 2008 годзе з раманам “Мурха, драма адносінаў часоў Віктарыянскай эпохі”, частка якога базуецца на дакументальных крыніцах. З 2012 Ульрыка Шарнборг -- галоўны аўтар новай праграмы Зялёнай партыі.

Наталля Гардзіенка -- гісторык, кандыдатка гістарычных навук, аўтарка навуковых кніг, старшыня секцыі нон-фікшн пры СБП. З 2002 г. даследуе гісторыю беларускай эміграцыі. Сябра управы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Аўтарка кніг “Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары” (Мінск, 2004), “Беларусы ў Вялікабрытаніі” (Мінск, 2010), “Рада БНР: Падзеі. Дакументы. Асобы” (сумесна з Лявонам Юрэвічам, Мінск, 2013) ды каля сотні артыкулаў.

Адказны рэдактар альманаха “Запісы Беларускага інстытута навукі і мастацтва”. Удзельнічае ў рэдагаванні выданняў кніг серыяў “Беларуская мемуарная бібліятэка”, “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, “Галасы Айчыны”.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"