Аўтарскія чытанні швейцарскага пісьменніка Урса Манхарта

28 чэрвеня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдуць чытанні стыпендыята Еўрапейскай сеткі літаратурных цэнтраў HALMA Урса Манхарта.

Швейцарскі пісьменнік Урс Манхарт нарадзіўся ў 1975 годзе ў Рорбаху, жыве і працуе ў Бэрне.

Як пісьменнік набыў папулярнасць дзякуючы дэбютнаму раману “Рысь”, што выйшаў у 2004 годзе. Кніга зрабілася бэстсэлерам і на сённяшні дзень перавыдавалася чатыры разы.

У 2006 годзе пабачыў свет другі раман Манхарта пад назвай “Анамалія геамагнітнага поля на паўднёвым усходзе ад Дамадасолы”, за які ён у 2007 годзе быў узнагароджаны Кніжнай прэміяй кантона Бэрн. У 2008 годзе выйшла “Кур’ерская навэла, альбо Звязка ключоў Антоніі Сетэмбрыні, якую яшчэ трэба таемна перадаць”.

Пачатак чытанняў а 19-й.

prajdzisvet.org