Аўтографы ад Алеся Пашкевіча (фотарэпартаж+ВЕРШ)

Аўтограф-сесія адбылася ў межах інфармацыйнай кампаніі «Пяцісотгоднасць» і святкавання юбілею кнігарні.

Унізе справа: калегі-празаікі Максім Клімковіч і Алесь Пашкевіч

Алесь Пашкевіч павіншаваў "Кнігарню пісьменніка" з 35-годдзем прыгожым букетам і тамамі з Поўнага збору твораў Васіля Быкава. Чытачы змаглі атрымаць дарчыя надпісы ад Аляксандра Аляксандравіча, а таксама пагаманіць з ім у нефармальнай атмасферы.

Празаік, даследчык літаратуры, першы намеснік Старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Алесь Пашкевіч

Алесь Пашкевіч перадае падарункі для кнігарні

Чарга па аўтограф

Справа: калегі-пісьменнікі Алесь Пашкевіч і Анатоль Астапенка

Сяргей Панізьнік

***

Аўтограф-сесія Алеся Пашкевіча –

у "Кнігарні пісьменніка". Уваход вольны.

(З абвесткі)

Ёсць вольны выхад, уваход,
І  тым каштоўны РУХ.
Чытачкам першым будзе плод,
Астатнім словаў круг...
І выявіцца, хто ў Кнігарні друг,
А хто разведчык, нафтажмот...

Наступная ў паўстанцкім лесе
Аўтограф-сесія Алеся.
Так узаемна! ўчуе страж,
Калі Алесь
    раздасць
       тыраж.

БОЛЬШ ФОТА НА НАШАЙ СТАРОНЦЫ Ў фЭЙСБУКУ

Віка Трэнас, для lit-bel.org