Аўтограф-сесія Алеся Краўцэвіча і Ігара Гардзіёнка — 13 снежня
Дата публікацыі: 13.12.2012
1657

13 снежня ў мінскай кнігарні «Кніжны салон» адбудзецца сустрэча з гісторыкам Алесем Краўцэвічам і мастаком Ігарам Гардзіёнкам.
Гістарычны нарыс «Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы і Русі» — другая кніга ў серыі «Жыццяпісы вялікіх князёў літоўскіх». Сёння стала вядома, што за гэтую кнігу Алесь Краўцэвіч атрымаў прэмію імя Францішка Багушэвіча.
Раней свет пабачыла выданне «Міндаўг. Пачатак вялікага гаспадарства». Наступны нарыс — «Ад Войшалка да Віценя. Выпрабаванне на трываласць».
Аўтограф-сесія пачнецца а 18-й гадзіне ў кнігарні «Кніжны салон» (зав. Калініна, 5).
Падзяліцца
13.02.2021 15:00
128
0
12.02.2021 18:00
102
0
19.01.2021 20:00
185
0
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг