Аўтограф-сесія Наталкі Бабінай з нагоды перавыдання "Рыбінага гораду"

18 красавіка (панядзелак) у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) з 18 да 20 вечара падпісваць свае кнігі будзе пісьменніца Наталка Бабіна. Нагода – перавыданне ў выдавецтве “Логвінаў” папулярнага рамана “Рыбін горад”.

Раман “Рыбін Горад” распавядае амаль крымінальную, а збольшага кранальную гісторыю пра палескую вёску і пакручасты лёс яе насельнікаў. Тут кожны расказвае сваю гісторыю па-свойму: па-беларуску гаворыць аўтар, па-палеску – мясцовыя жыхары, па-руску – улада, і па-украінску – зямля.

Другое выданне рамана “Рыбін горад” атрымала новую вокладку. Яе зрабіў украінскі дызайнер – Ілля Странгоўскі.

lohvinau.livejournal.com