Аўтограф-сесія аўтара рамана “Тэорыя змовы” Уладзіслава Ахроменкі
Дата публікацыі: 22.06.2011
2971

30 чэрвеня (чацвер) беларускі буржуазны пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка за сталом у кнігарні “логвінаЎ” падпіша ўсім ахвочым свой новы фарс-кінараман “Тэорыя змовы”.
Пра раман “Тэорыя змовы”.
Скіргайла – паэт, адраджэнец і малады спецыяліст трапляе па размеркаванні ў Таргачоў – тыповы райцэнтр сінявокай. Яго рамантычныя ідэалы сустракаюць поўнае неразуменне з боку раённых уладаў, простых жыхароў і службоўцаў з расійскай ракетнай базы “Волга-Волга”. І таму ён не доўга раздумвае, калі яму выпадае шанец выправіцца ў мінулае і кардынальным чынам змяніць лёс Радзімы. Пагатоў, і заплаціць за гэта трэба зусім нічога – усяго толькі прадаць душу д’яблу…
Час аўтограф-сесіі: з 19-й да 21-й гадзіны.