Атрымай эксклюзіўны падарунак ад «Будзьма!» на Дзень ведаў!

Пяцісотгоднасць

Дызайн – Анатоль Лазар

Умовы:

1. Адказы прымаюцца ТОЛЬКІ на паштовую скрыню razam@budzma.org (не ў каментарах!) з пазнакай у тэме ліста “Дзень ведаў”.

2. Адказы прымаюцца цягам 4 дзён ад моманту публікацыі. Вынікі падвядзем 5 верасня.

3. Узнагароджаныя будуць 10 чалавек: першыя 3 чалавекі, якія дашлюць правільныя адказы, атрымаюць галоўныя прызы — спецыяльна зробленыя для кампаніі “Пяцісотгоднасць” цішоткі, а астатнія 7 — торбы з не менш прыгожым дызайнам. (Прызы можна будзе атрымаць поштай альбо на офісе кампаніі).

Пытанне 1

На самых вядомых выявах нашых асветнікаў першадрукара Францыска Скарыну мы бачым у яго “працоўным кабінеце”, Ефрасінню Полацкую — з крыжам і заснаваным ёй храмам, а дзе мы бачым друкара Сымона Буднага?

123

Пытанне 2

Кніга гэтага беларускага князя сталася сапраўдным бестселерам “травелогу” ХVII ст., вытрымаўшы каля двух дзясяткаў перавыданняў, і распавядала пра ўсё: ад кракадзілаў і вярблюдаў да муміяў і пірамідаў. Назавіце кнігу і аўтара.

Пытанне 3

Пісьменнікі часцей за ўсё ледзь не кожным сваім творам так ці інакш сцвярджаюць сваю прысутнасць у свеце і літаратуры. Першая ж кніга гэтага беларускага аўтара сцвярджае адваротнае. Назавіце кнігу і аўтара.

Пытанне 4

Вядомы крытык Леў Клейнбарт у 1913 годзе прынёс свайму сябру, доктару і мецэнату, два рукапісы. Мецэнат зрабіў свой выбар не на карысць выдання кнігі “Радаўніца” паэта Сяргея Ясеніна, а выдаў кнігу беларускага паэта. Назавіце паэта і кнігу.

Пытанне 5

Кніга гэтага беларускага класіка ХІХ ст. прайшла царскую цэнзуру і была надрукаваная толькі дзякуючы таму, што была прадстаўленая цэнзарам як напісаная на балгарскай мове. Чыя гэта кніга і як яна называецца?

Пытанне 6

Твор спецыялізаванай літаратуры, папулярны ў Рэчы Паспалітай амаль тры стагоддзі, быў своеасаблівай ілюстраванай энцыклапедыяй па ўтрыманні, выкарыстанні, сервісным абслугоўванні і гадаванні папулярнага тады транспартнага сродку. Назавіце кнігу.

Пытанне 7

Адны кнігі знішчаюць самі аўтары, некаторыя “рэжуць” цэнзары, штосьці дзесяцігоддзямі ляжыць у шуфлядах, а што здарылася з рукапісам праграмнай паэмы Якуба Коласа ўлетку 1924 года?

Час пайшоў!

budzma.by