“Азбуку” 1631 года прэзентавалі ў Оршы

“Азбука” была надрукаваная ў вядомай Куцеінскай друкарні . Над поўным факсімільным аднаўленнем гэтай кнігі доўгі час працаваў Беларускі экзархат. А супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук распрацавалі спецыяльны каментар да “Азбукі”, у якім патлумачылі, у чым каштоўнасць выдання і якія яго асаблівасці.   Знешне прадстаўленая ў Оршы “Азбука” цалкам адпавядае арыгіналу: яна маленькая — памерам з далонь, мае скураны пераплёт і вырабленая на спецыяльнай паперы.   Гэта найвядомейшая з часоў старажытнасці аршанская кніга. “Азбука” Собаля была сапраўдным падручнікам, па якім вучыліся чытанню і пісьму.

Паводле  “Народныя навіны Віцебска”.