«Бабіна лета разам з Нінай Мацяш» у Белаазёрску

Дзень народзінаў вядомай беларускай паэткі Ніны Мацяш адзначаны другім паэтычным чытаннем «Бабіна лета – 2011 з Нінай Мацяш», якое прайшло на радзіме паэткі, у Белаазёрску.
Зала Дома культуры на 300 месцаў была перапоўненай. На імпрэзу прыйшлі гараджане, прыехалі паэты з усіх куткоў Беларусі. Госці наведалі дом, дзе жыла Ніна, бацькоўскі дом, могілкі. У мясцовай царкве адбылася ліція. Паэтычнае чытанне адкрыў дырэктар Бярозаўскай сярэдняй школы № 1 Мікола Жуковіч, дзе літаратурна-краязнаўчым кружком збіраецца фактычны матэрыял па біяграфіі паэткі.
Па словах брэсцкай паэткі Святланы Варонік, амаль трохгадзінная імпрэза прайшла на адным дыханні:
- Нас радуе гэтае свята, гэтае паэтычнае чытанне, бо, па сутнасці, такіх мерапрыемстваў у Беларусі няма. У Белаазёрску ёсць «Бабіна лета», яно нас заўсёды тут збірае, кліча сюды. Мы гэтым вельмі ўсцешаны і спадзяемся, што гэтае свята стане традыцыйным - паэтычныя чытанні ў Белаазёрску «Бабіна лета разам з Нінай Мацяш».
Вельмі парадавалі слухачоў сваім выступамі Алесь Разанаў, Анатоль Вярцінскі, Васіль Жуковіч, Вера Буланда і іншыя. Усе выказалі жаданне сустрэцца ў гэтай залі ў наступным годзе.
Анатоль Вярцінскі
сястра Ніны Мацяш
Святлана Варонік
Алесь Разанаў
Васіль Жуковіч
Радыё Рацыя