Багдановіч: сто гадоў памяці (+фота)

Традыцыйна каля помніка Багдановічу непадалёк ад Тэатру оперы і балета сабралося колькі дзясяткаў прыхільнікаў яго творчасці, запрошаных гасцей і выступоўцаў. Перад ускладаннем кветак адбылася ўрачыстая імпрэза, дзе ўзялі слова дырэктар Музея гісторыі беларускай літаратуры Дзмітрый Яцкевіч, мастак і аўтар першай музейнай экспазіцыі пра Багдановіча Эдуард Агуновіч, дырэктар радыёстанцыі "Беларусь", паэт Навум Гальпяровіч, галоўны рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Віктар Шніп, паэтка і празаік Людміла Рублеўская, першы дырэктар музея Міхась Пазнякоў, пісьменнік Анатоль Бутэвіч, літаратуразнаўца Вячаслаў Рагойша. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" прадставіў намеснік старшыні арганізацыі, паэт Усевалад Сцебурака.

Пасля прамоваў да помніка былі ўскладзеныя кветкі, а працягнулася ўшанаванне ў мінскім Свята-Петра-Паўлаўскім саборы, дзе айцец Аляксандр Ледаховіч адслужыў памятную паніхіду па Макіме Багдановічу.

Дырэктар Музея гісторыі беларускай літаратуры Дзмітрый Яцкевіч

Дзеці каля Багдановіча

Прамаўляе Людміла Рублеўская

Вядоўца, загадчыца філіялу Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Марына Запартыка

Выступае паэт, намеснік старшыні ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Усевалад Сцебурака

Ушанаванне памяці працягнулася ў саборы св. Пятра і Паўла на Нямізе, дзе айцом Аляксандрам Ледаховічам была адслужаная паніхіда па паэце.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"