Багуслаў Радзівіл і ягоны час
Днямi ў Караляўцы (г. Калінінград, Расiя) адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай “Багуслаў Радзівіл і ягоны час”, прысвечаная 390-годдзю з дня нараджэння знакамітага дзяржаўнага і вайсковага дзеяча, палітыка і мецэната Вялiкага Княства Лiтoўскага .
Імпрэза была iнiцыянавана i арганізавана старшынёй беларускaй суполкi “Каралевец” у Калінінградзе Ігарам Шаховічам. Пад час канферэнцыi прагучалі даклады і паведамленьні навукоўцаў з Польшчы, Беларусі і Расіі.
• Міколa Волкаў (Варшава) - “Новы замак у Слуцку: архітэктура і функцыі”;
• Наста Скеп’ян (Мінск) – “Скарбы Радзівілаў у Караляўцы”;
• Андрэй Куваеў (Мінск) – “Біржанскія Радзівілы”;
• Уладзімір Сіўчыкаў (Мінск) – “Аўтабіяграфія” Багуслава Радзівіла. З гісторыі беларускага выдання”.
Напрыканцы канферэнцыі выступіў гурт сярэднявечнай музыкі “Бона Сфорца” з беларускай сталіцы. Пасля канферэнцыі ўдзельнікі наведалі магілу Багуслава Радзівіла ў Кафедральным саборы, дзе ён пахаваны поруч са сваёй жонкай Ганнай Марыяй. Выступ гурта “Бона Сфорца” быў спецыяльным падарункам удзельнікам і арганізатарам канферэнцыі ад ЗБС “Бацькаўшчына” і ФНКА “Беларусы Расіі”.
Паводле Уладзіміра Сіўчыкава (фота аўтара), zbsb.org