“Балтыйскія сустрэчы” на востраве Готланд

Дыскусія, прысвечаная множнай ідэнтычнасці літаратурнага перакладчыка: Стэфан Інгварсан, Яніна Арлоў, Яаана Нікула, Казімера Астравайтэ, Мудзітэ Трэйманэ

Традыцыйным арганізатарам “Балтыйскіх сустрэчаў” выступае Балтыйская пісьменніцкая Рада, у якую ўваходзіць 21 літаратурная арганізацыя з 12 краінаў Балтыйскага рэгіёна і не толькі.

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” таксама з’яўляецца сябрам Балтыйскай пісьменніцкай Рады.

Гутарка на тэму "Літоўскі пісьменнік на раздарожжы". Ліўтаўрас Дэгезіс і Яніна Арлоў

Сёлетняй тэмай мерапрыемстваў быў абраны канцэпт “ідэнтычнасці”, а тэма гучала як “Двайное ядро Еўропы”.

У гарадской бібліятэцы Альмедален праходзілі літаратурныя чытанні і панельныя дыскусіі, прысвечаныя моўнай ідэнтычнасці, ідэнтычнасці перакладчыка, нацыянальнай ідэнтычнасці.

Дзмітры Плакс

Выступае Сафі Оксанэн на сустрэчы "Прыўзнімаючы жалезную заслону" 

Галоўнымі літаратурнымі падзеямі Балтыйскіх сустрэчаў былі выступы шведска-беларускага паэта, перакладчыка і драматурга Дзмітрыя Плакса і фінска-эстонскай пісьменніцы Сафі Оксанэн.

Фота Юлі Цімафеевай і Стэфана Інгварсана.

Прэсавая служба СБП