Барадулінскія імпрэзы: дзе і як згадаць пра народнага паэта

Радыё Свабода сабрала звесткі пра тое, як кожны з нас можа згадаць пра народнага паэта словам і справай.

ПЕРАЛІЧЫЦЬ ГРОШЫ НА ЎСТАЛЯВАННЕ ПОМНІКА РЫГОРУ БАРАДУЛІНУ НА МАГІЛЕ ПАЭТА Ў ВУШАЧАХ

Праект помніка распрацаваны скульптарам Мікалаем Байрачным і ўхвалены сваякамі.

Дабрачынны рахунак адкрыты на імя ўнучкі паэта:

 

ААТ «Беларусбанк» філіял 514 код 614 УНП 100420097
код віду ўклада 9004 (дамова дабрачыннага рахунка № 000039) атрымальнік Кліміна Дамініка Канстанцінаўна
прызначэнне плацяжа — добраўпарадкаванне пахавання

Пералічыць грошы можна ў любым аддзяленні банку, а таксама праз інфакіёскі або інтэрнэт-банкінг (выбраць: «Плацяжы» — «Адвольныя плацяжы» — «Плацёж па рэквізітах» — нумар транзітнага рахунку 3819382102369), — паведамляе сайт грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі».

 

ЗВЯРНУЦЦА Ў САВЕТ МІНІСТРАЎ, КАБ У МЕНСКУ І Ў ВУШАЧАХ БЫЛА ВУЛІЦА ІМЯ БАРАДУЛІНА

Кампанію «Вуліца Барадуліна» распачалі "Арт Сядзіба" і Таварыства беларускай мовы. Яшчэ 6 траўня 2014 года з афіцыйным лістом у дзяржаўныя структуры пра ўвекавечанне памяці народнага паэта звярталася ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".  

Ініцыятары прапануюць звяртацца ў Савет міністраў праз сайт электронных зваротаў zvarot.by і патрабаваць ад уладаў наступнага:

 

• прысвоіць імя Рыгора Барадуліна адной з вуліц Менску і г. п. Вушачы;

• устанавіць мемарыяльную дошку ў Менску, на доме, у якім жыў Рыгор Барадулін;

• прысвоіць імя Рыгора Барадуліна школе ў г. п. Вушачы;

• адкрыць літаратурны музей або філіял музея Рыгора Барадуліна;

• падрыхтаваць і выдаць у 2015–2018 гг. поўны збор твораў Рыгора Барадуліна.

 

КУПІЦЬ КАНВЕРТ З ПАРТРЭТАМ РЫГОРА БАРАДУЛІНА НА ГАЛОЎПАШТАМЦЕ Ў МЕНСКУ АБО Ў СВАІМ ПАШТОВЫМ АДДЗЯЛЕННІ

 

ЗАМОВІЦЬ КНІГУ АПОШНІХ ВЕРШАЎ РЫГОРА БАРАДУЛІНА «У НЕБА ПЕХАТОЮ»

На сайце prastora.by яна каштуе 79 900.

 

ПАГЛЫБІЦЦА Ў ДЭТАЛІ БІЯГРАФІІ І ТВОРЧАСЦІ ДЗЯДЗЬКІ РЫГОРА НА САЙЦЕ BARADULIN.BY

Стваральнік сайта Глеб Лабадзенка заклікае ўсіх ахвотных дапамагаць у яго напаўненні.

 

НАВЕДАЦЬ:

 

«Песні матчыны з Вушаччыны» — праграма лідэра гурту Vuraj Сяржука Доўгушава.

24 лютага а 19 гадзіне, Малая зала Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Менск.

Сяржук быў знаёмы з дзядзькам Рыгорам і ў захапленні ад тых песняў, якія сабраў Барадулін. Адзін з апошніх вершаў Барадулін прысвяціў яму. Гэты акраверш увайшоў у кнігу «У неба пехатою».

 

Паэтычная вандроўка па творах Рыгора Барадуліна для дзяцей

25 лютага, бібліятэка імя Еўдакіі Лось, Віцебск

Там жа працуе і прысвечаная паэту кніжная выстава «Любіць радзіму не па абавязку».

 

Адрас бібліятэкі — вуліца Цітова, 20-1, тэлефон +375 212 36-37-29.

Вечар памяці і прэзентацыя ўнікальнай кнігі мемуараў «Дзённікі і запісы»

 

27 лютага ў 18:30, Палац мастацтваў, Менск

 

«Дзеннікі і запісы» (1951–1969 гг.) выдадзеныя Наталляй Давыдзенкай. Яшчэ пры жыцці Рыгора Барадуліна яна пачала збіраць дакументы і знайшла ў Вушачах унікальныя школьныя дзённікі паэта.

 

Кніга выйшла намаганнямі МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у выдавецтве «Кнігазбор».

 

Паводле www.svaboda.org