Баранавіцкая рада ТБМ узнагародзіла пераможцаў віктарыны да юбілею паэта Валянціна Таўлая

Пераможцы віктарыны ТБМ (злева направа): Уладзіслаў Дораш, Алена Жукоўская, Алена Лашкоўская і Сяргей Раснянскі

Пераможцы віктарыны ТБМ (злева направа): Уладзіслаў Дораш, Алена Жукоўская, Алена Лашкоўская і Сяргей Раснянскі. Фота: Віктар СЫРЫЦА

Па словах старшыні Баранавіцкай рады ТБМ Віктара Сырыцы, адказы на 11 пытанняў віктарыны даслалі 23 чалавекі. Пераможцамі гісторыка-літаратурнай віктарыны сталі Алена Жукоўская і Алена Лашкоўская (мястэчка Дварэц Дзятлаўскага раёна), Сяргей Раснянскі (Ляхавіцкая гімназія) і Уладзіслаў Дораш (Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча, вёска Ястрамбель Баранавіцкага раёна).

Пераможцы віктарыны атрымалі каштоўныя ўзнагароды і кнігі, прысвечаныя творчасці паэта Максіма Багдановіча, а таксама зборнік вершаў Анатоля Сыса “ALAIZA”.

Уручэнне прызоў ТБМ адбылося ў кавярні “Папараць-кветка”

Уручэнне прызоў ТБМ адбылося ў кавярні “Папараць-кветка”.

Руслан Равяка, intex-press.by