Барыс Пятровіч з новай кнігай — у Віцебску
Азнаёміўшы прысутных з фабулай твору, аўтар распачаў шчырую гутарку з залай, адказаўшы на розныя пытаньні.
Нягледзячы на тое, што на пачатку спадар Пятровіч прызнаўся, што за доўгія гады рэдактарскай працы над часопісам “Дзеяслоў” прызвычаіўся рэкламаваць творы іншых аўтараў і развучыўся казаць пра сябе, бяседа атрымалася цікавай і змястоўнай, а шчырасць адказаў задала цёплы, пазітыўны тон сустрэчы. Сяброўскую атмасферу ў залі падтрыміваў вядомы бард і паэт Алесь Камоцкі, выступілі таксама Алесь Пашкевіч, Усевалад Сьцебурака, падзяліўшыся сваімі ўражаннямі ад твору.
Напрыканцы ўсе ахвотныя змаглі атрымаць кнігу з аўтографам аўтара.
У.С.
Прэсавая служба СБПУсе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг