Біблія Скарыны як стартап XVI стагоддзя: лекцыя праекта «БелЛіт: мабільны гід»
Праект “БелЛіт: мабільны гід” працягвае падарожжа па беларускай літаратуры. Чарговая бясплатная лекцыя адбудзецца ў Мінску 4 красавіка і будзе прысвечана спадчыне першадрукара Францыска Скарыны.

Наведаць занятак можа кожны жадаючы. Для гэтага трэба зарэгістравацца на сайце gidbellit.by. Месца правядзення: бізнес-цэнтр Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4), пачатак а 19-й гадзіне.
Праект “БелЛіт: мабільны гід” ладзіцца пры падтрымцы Мабільнай бібліятэкі МТС. Пісьменнікі, выкладчыкі і медыйныя персоны чытаюць лекцыі па беларускай літаратуры. Слухачы могуць узгадаць альбо адкрыць для сябе знакавыя імёны і творы, задаць пытанні экспертам і падзяліцца ўласнымі думкамі. Ужо адбыліся лекцыі паэткі і перакладчыцы Юліі Цімафеевай і пісьменніка Альгерда Бахарэвіча.
Таксама кожны жадаючы можа падпісацца на email-рассылку з цікавымі матэрыяламі па беларускай літаратуры ад аўтараў праекта «Купала поштай» і «Мастакі поштай» і прайсці тэматычныя тэсты ад CityDog.
Для слухачоў падрыхтаваны залікоўкі, дзе адзначаюцца наведванні лекцый. Напрыканцы праекта “выдатнікі” атрымаюць “чырвоныя дыпломы”.
naviny.by