Бібліятэка без папяровых кніг хутка стане рэальнасцю
Дата публікацыі: 16.01.2013
1850

Бібліятэка, што адкрыецца гэтай восенню ў тэхаскім горадзе Сан-Антоніё, будзе першай у свеце публічнай бібліятэкай, дзе звычайныя кнігі будуць цалкам замененыя электроннымі.

“Я вялікі кнігалюб. У мяне нават ёсць калекцыя, у якой больш за тысячу першых выданняў розных кніг. Кнігі для мяне вельмі важныя. Але ўсе мы ведаем, што свет мяняецца. Думаю, гэты праект — самы эфектыўны спосаб далучыць да чытання як мага больш людзей”, — заявіў Вулф.
Спачатку ў бібліятэцы будзе каля 100 прыладаў для чытання электронных кніг. Імі можна будзе карыстацца ў чытальнай зале, а таксама браць дадому на пэўны тэрмін. Акрамя таго, усе ахвотныя змогуць прыйсці са сваёй прыладай і загрузіць на яе ўпадабаную кнігу.
“Бібліятэка будзе бясплатнай. Адзінае, за што, напэўна, будуць браць грошы, — раздрукоўка матэрыялаў”, — адзначыў аўтар праекта.
Паводле яго словаў, спачатку ў бібліятэцы будзе прадстаўлена каля 10 тыс. кніг, аднак калекцыя будзе пастаянна папаўняцца. Акрамя таго, у перспектыве там абсталююць дзіцячы пакой, дзе пачытаць электронныя кнігі змогуць самыя маленькія наведнікі.