Беларусы Масквы правядуць вечарыну, прысвечаную Ларысе Геніюш

17 лістапада 2012 г. ў маскоўскай Бібліятэцы № 28 им.В. В. Верасаева ў рамках этнаграфічнага праекту «Знаёмцеся, Беларусь!» пройдзе літаратурна-музычная сустрэча «Няскораная», прысвечаная памяці Ларысы Геніюш, беларускай паэткі.
У праграме:
─ Расповед пра творчасць Ларысы Геніюш
─ Вершы Ларысы Геніюш розных гадоў
─ Вершы Ларысы Геніюш у расійскім перакладзе Івана Бурсава
─ Прагляд фільму «Няскораная» (у скароце)
─ Беларускія народныя песні ў выкананні ансамбля «Кiрмаш» і сучасныя беларускія рамансы.
Адрас бібліятэкі імя Верасаева: Ружейный переулок д. 4 (с. метро Смоленская)
т. +7-499-255-82-79, +7-499-255-81-33
Пачатак, а 15:00
Паводле belmos.ru праз nn.by
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг