Беларусы трымаюць руку на "Пульсе літаратуры"

У
штогадовым міжнародным фестывалі «Puls Literatury», які адбудзецца ў польскім
горадзе Лодзь 4 снежня і будзе доўжыцца цягам цэлага тыдня, прымуць удзел і беларусы – Паэты Ірына Хадарэнка і Павел Надольскі.
На творчых вечарынах пісьменнікі прадставяць аўдыторыі не толькі ўласныя вершы, але і пераклады на беларускую мову паэзіі Цыпрыяна Норвіда і Чэслава Мілаша. Таксама на запланаванай у кантэксце фестывальных падзей акцыі «Алея паэзіі» на адмысловых плакатах, апроч твораў вышэйзгаданых аўтараў, будуць прадстаўлены фрагменты вершаў Ігара Бабкова, Эдуарда Акуліна, Міхася Скоблы, Галіны Дубянецкай.
urban.byУсе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг