Беларускі ПЭН-цэнтар выступіў у абарону Алеся Бяляцкага

У звароце, які 10 жніўня распаўсюдзіла рада Беларускага ПЭН-цэнтру,
гаворыцца: "Алесь Бяляцкі — выбітны грамадзкі дзеяч, адзін з
заснавальнікаў літаратурнай суполкі "Тутэйшыя", сябар Беларускага
ПЭН-Цэнтру. Створанае ім у 1996 годзе грамадзкае аб’яднаньне
"Праваабарончы цэнтар "Вясна" зь першага дня свайго існаваньня бараніла
каштоўнасьці, закладзеныя ў Дэклярацыі правоў чалавека і Канстытуцыі
Рэспублікі Беларусь, дапамагала арыштаваным у выніку масавых пратэстаў і
іх сем'ям. Нездарма па выніках сваёй 15-гадовай працы на ніве абароны
правоў чалавека Алесь Бяляцкі двойчы быў намінаваны на Нобэлеўскую
прэмію міру.
Упэўненыя, што перасьлед Алеся Бяляцкага мае палітычны характар.
Заклікаем беларускія ўлады спыніць перасьлед і вызваліць Бяляцкага з-пад арышту".