Беларускі ЗША падтрымалі «Амерыканку»: Беларуска-Амерыканскае задзіночанне Вашынгтона сабрала сродкі на друк «Пенелапіяды» Маргарэт Этвуд

“Для Беларуска-амерыканскага задзіночання Вашынгтона (BAZA-DC) “Амерыканка” – важная падзея ў беларускай культурнай прасторы. – кажа каардынатарка збору сродкаў Аляксандра Мілянцей. – Сябры БАЗА сачылі за кампаніяй па збору сродкаў на выданне серыі і вырашылі падтрымаць ініцыятыву перакладчыкаў, якія перастварылі творы паўночна-амерыканскіх аўтараў пра свабоду і чалавечую годнасць”.

Сакавік у ЗША – месяц, прысвечаны ролі жанчын у гісторыі, і таму папулярызацыя твора канадскай пісьменніцы, паэткі і літаратуразнаўцы Маргарэт Этвуд на беларускай мове падалася беларускам (усе ўдзельніцы акцыі – жанчыны) выдатнай магчымасцю звярнуць увагу на гэту важную тэму.

У сваю чаргу, "Амерыканка" дасягнула адну са сваіх патаемных, але важных мэтаў: кніжная серыя стаецца мастком, перакінутым цераз акіяны, злучаючы беларусаў па ўсім свеце. Перакладчыцы “Пенелапіяды” шчыра дзякуюць BAZA-DC за аказаную падтрымку.

Падтрымаць "Амерыканку"