«Беларускі дэсант» высадзіцца на Падляшшы 22 красавіка

Паэт Віталь Рыжкоў, літаратар і музыкант Юры Несцярэнка праедуцца па беларускіх школах і перададуць у бібліятэкі гэтых школ самыя каштоўныя падарункі ад Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” – кнігі.

Навінкі беларускага друку будуць прадстаўленыя на адмысловым стэндзе беларускіх выдавецтваў на Пятым міжнародным кніжным кірмашы ў Беластоку.

А з літаратарамі вы зможаце сустрэцца адпаведна з праграмай:

21 красавіка 2016

10:30 – Комплекc школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску Падляскім

12:30 – II Агульнаадукацыйны Ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім

22 красавіка 2016

Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах

9:00 – вучні комплексу школ у Чыжах

10:30 – вучні комплексу школ у Орлі

12:00 – вучні комплексу школ у Нарве

Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы

14:00 – сустрэча з вучнямі Агульнаадукацыйнага Ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы

 

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”