«Беларускі кірмаш» пройдзе ў Іркуцку

Іркуцкі беларускі
Моладзевы клуб “Крывічы”

запрашае:

29 мая 2016 года (пачатак у 12 гадзін) у Кінатэатр «Мастацкі» на 2-і Міжнародны фестываль «Беларускі кірмаш-2016».

Фестываль прысвечаны 20-годдзю 1 З’езда Беларусаў Прыбайкалля і 355-годдзю горада Іркуцка.

Уваход вольны.

У праграме Фестывалю:

  • Прэм’ера дакументальнага фільма: «Жыццё паводле запавету продкаў».

    Рэжысёр Вадзім Рудакоў.

    Фільм раскажа пра жыццё беларускай дыяспары ў Прыбайкаллі.

  • Канцэрт спявачкі і музыканта Таццяны Беланогай з Беларусі, г. Мінск! Таццяна прадставіць свой новы альбом на вершы беларускай пісьменніцы Яўгеніі Янішчыц, які пабачыў свет дзякуючы кампаніі “Будзьма беларусамі!” у 2016 годзе.

  • Выступы Ансамбля аўтэнтычных спеваў «Крывічы» г. Іркуцк.

  • Выступленне 14 беларускіх калектываў з Іркуцкай вобласці.

  • Майстар-класы па беларускіх рамёствах.

  • Навучальны майстар-клас па беларускіх бытавых танцах.

Фестываль пройдзе з 12-00 да 18-00
Даведкі па тэл .: 8-902-17-068-30

Таццяна Беланогая

Даведка

20 гадоў таму – 23 лютага 1996 года – адбыўся Першы Аргкамітэт па правядзенні 1-га З’езда БеларусаўПрыбайкалля. Затым 31 траўня 1996 года адбыўся і сам З’езд!
Іркуцкі Моладзевы клуб “Крывічы” запрашае ўсіх сваіх сяброў адзначыць гэтую падзею і сабрацца на “Беларускікірмаш–2016″, які адбудзецца 29 траўня 2016 года.

zbsb.org