Беларускі пісьменнік напісаў кнігу не пра Пуціна. Па-руску

Дзмітры Плакс, вядомы беларускім і шведскім чытачам як паэт, драматург і перакладчык (менавіта ён пераклаў на беларускую “Піпі Доўгаяпанчоха”), напісаў кнігу «Если бы я был», галоўным героям якой ёсць не Пуцін.

 

«Если бы я был»  — гэта выкшталцоная палітычная фантасмагорыя, якую кожны цвярозы жыхар Беларусі, Паўночнай Карэі ці, напрыклад,  Расеі ахвотна памяняў бы на рэальнасць. Гэты тэкст можна было б назваць рэінкарнацыяй Хармса, але ажыўленне пакутніка Данііла варта адкласці да лепшых часоў. “Еслі бы я был” – халодны душ для кожнага, хто ўпотай стаў сумнявацца ў сваёй здольнасці адэкватна ацэньваць рэчаіснасць. 

Аўтар, натуральна, папярэджвае, што любыя супадзенні з рэальнымі асобамі абсалютна выпадковыя. 

Беларускае выдавецтва  BYBOOKS выпусціла кнігу Дзмітрыя Плакса ў электронным фармаце. Яе можна бясплатна спампаваць на сайце http://bybooks.eu/

Інфармацыя пра аўтара:

Дзмітры Плакс свабодна пачуваецца ў розных мастацкіх жанрах, піша на шведскай, рускай і беларускай мовах. Паэт, празаік, драматург, перакладчык, мастак, фатограф.

Нарадзіўся ў Мінску. Адзін з удзельнікаў заснаванай у 1989 годзе арт-групы “Беларускі клімат”. У 1992 пачаў пісаць  для “Белорусской Деловой Газеты”, ад 1994 – супрацоўнік газэты “Имя”, дзе меў аўтарскую калонку “Плаксы”, а таксама маляваў карыкатуры. З 1997 стала жыве ў Швецыі. З 1999 супрацоўнічае са Шведскім Радыё . З 2004 па 2009 узначальваў Беларускую службу Радыё Швецыя. Цяпер працуе ў Радыётэатры Шведскага радыё.

Аўтар кніг: “Дневник Сая Туомбли” (Вита Нова – Новые мехи, СПб-Минск, 2001), “Жара” (“Невский простор”, СПб, 2004), “Cy Twomblys dagbok” (OEI Editör, Stockholm, 2006), “Трыццаць тэкстаў” (Медысонт, Мінск, 2009), OM (Ruin förlag, Stockholm, 2009), re citat iver (Ersatz, Stockholm, 2011)

Перакладаў на шведскую творы беларускіх аўтараў, на беларускую – шведскіх.

Урыўкі з кнігі:

Если бы я был Путин, я бы проследил за тем, чтобы все центральные, а равно региональные и местные газеты страны опубликовали бы мое фото с маленьким мальчиком на руках. Мальчик этот знаменит был бы тем. На всю огромную Россию и даже на ближнее зарубежье (это они так думают, зарубежье, едрить твою) знаменит был бы этот мальчик тем, что первым его словом в жизни было бы не «мама», не «папа» и даже не «дай», а «инаугурация»...

 

***

 

- Если бы я был Путин...

- А если бы я был Путин...

- Э-э-э, а вы, собственно...

- А я твоя совесть, фуфло ты чекистское.

- Охрана!”



BYBOOKS
bybooks.eu