"Беларуска-нямецкія Каляды" і літаратурны конкурс "Зімовыя святы"

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Інстытут нямецкіх даследаванняў пры Беларускім дзяржаўным універсітэце і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў запрашаюць Вас на штогадовае свята "Беларуска-нямецкія Каляды", якое адбудзецца 18 снежня 2012 а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

З нагоды святкавання мы прапануем Вам узяць удзел у літаратурным конкурсе твораў "Зімовыя святы"! Для гэтага Вам неабходна даслаць свае кароткія вершы ці прозу на беларускай ці нямецкай мовах альбо пераклады ўлюбёных твораў на адпаведныя мовы да 16 снежня 2012 на адрас ifd@bsu.by.

Лепшыя работы будзе адбіраць кампетэнтнае журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя празаікі і паэты. Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць прачытаць свае творы непасрэдна на традыцыйным святкаванні беларуска-нямецкіх Калядаў, і, вядома, будуць узнагароджаны прызамі!

З пытаннямі па ўмовах конкурсу можна звяртацца ў Інстытут нямецкіх даследаванняў (г. Мінск, вул. Ленінградская, 20-405, тэл. (017) 209-59-90) або ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13, тэл. (017) 334-56-21). Мы з задавальненнем адкажам на любыя Вашыя пытанні!

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры