Беларуска-нямецкія Каляды
У гэтым годзе да святкавання далучылася Бібліятэка № 1 імя Л. Талстога, у залах якой і адбудзецца мерапрыемства.
У праграме свята: прадстаўленне беларускага каляднага абраду, выкананне вакальных нумароў, а таксама калядныя гульні, частаванне, абмен падарункамі, новыя знаёмствы...
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца, пазваніўшы на адзін з кантактных тэлефонаў. Да мерапрыемства прымеркаваныя конкурс кароткаметражных фільмаў і літаратурны конкурс, прысвечаныя святкаванню Калядаў у Беларусі і Германіі.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць на адрас ifd@bsu.by Ваш кароткі верш, пераклад ці аповед на тэму “Калядныя святы” або кароткометражны фільм на згаданую тэму, запісаны на стандартны DVD (працягласцю не болей 4-х хвілін) да 16.12.2013.
Больш дакладную інфармацыю аб мерапрыемстве і ўмовах удзелу вы зможаце атрымаць на старонцы www.bsu.by/ifd.
Мерапрыемства рэалізуецца пры падтрымцы фонда імя Роберта Боша. Лепшыя работы будут адабраны кампетэнтным журы, а іх аўтары атрымаюць прызы і падарункі.
З’яўленне на мерапрыемстве ў карнавальным строі, які будзе прызнаны журы лепшым, таксама адзначыцца прызам.
Месца правядзення: Бібліятэка № 1 імя Л.Талстога (станцыя метро “Інстытут культуры”, вул. Маскоўская, 18).
Кантактныя тэлефоны: (017) 209 59 90, (017) 334 56 21.
Паводле прэс-рэліза