Беларуская дыктоўка памяці Ніла Гілевіча ў Гродне
Тэкстам для напісання быў абраны ўрывак з апавядання Ніла Гілевіча «Шчаслівы абдзіраўца», які быў артыстычна прачытаны Віктарам Шалкевічам.
Аляксей Пяткевіч
Прафесар Аляксей Пяткевіч сказаў прачулае слова пра народнага паэта, адзначыўшы не толькі ягоны ўнёсак у развіццё айчыннае літаратуры, але і адданае служэнне роднаму слову.
Юрка Голуб
Колішні студэнт Ніла Сымонавіча паэт Юрка Голуб падзяліўся свамім згадкамі, прынёс кнігі з аўтографамі паэта, прачытаў ягоныя вершы.
А ў дзень развітання з Нілам Гілевічам у Свята-Пакроўскім саборы з ініцыятывы протаіерэя Георгія Роя адбылася паніхіда. Яе служылі сем святароў, развітальная служба ўпершыню за ўсю гісторыю існавання вялася на беларускай мове. Народны паэт вярнуў у храм мову гэтае зямлі.
Віктар Шалкевіч
Паміналі ў той дзень Ніла Гілевіча і ў грэка-каталіцкай царкве ў Гародні.
Інф. прадастаўлена Гродзенскім абласным аддзяленнем СБП