Беларуская кніга ў Кіеве

Стэнд прадставіць кнігі айчынных выдавецтваў, а ў межах агульнай праграмы пройдуць беларускія літаратурныя імпрэзы.

Да таго ж на стэндзе будзе прадстаўлены каталог “Books from Belarus” / ”Кнігі з Беларусі”. Каталог, які для зручнасці замежных выдаўцоў і літаратурных агентаў выдадзены па-ангельску, прадстаўляе анатацыі твораў Васіля Быкава, Алеся Разанава, Віктара Казько, Барыса Пятровіча, Уладзіміра Някляева, Ігара Бабкова, Алены Бравы, Адама Глобуса, Уладзіміра Арлова, Людмілы Рублеўскай, Альгерда Бахарэвіча, Уладзіміра Казлова.

Books from Belarus – гэта супольная ініцыятыва незалежных выдаўцоў Беларусі, сярод якіх Саюз беларускіх пісьменнікаў, 34mag.net і Літаратурны Дом «Логвінаў». Мэта кампаніі – прасоўванне айчыннай літаратуры на сусветным кніжным рынку, наладжванне сувязяў і камунікацыі з літаратурнымі агентамі ды выдаўцамі з іншых краін, фармаванне інтэлектуальнага іміджа Беларусі за мяжой. Летась праект Books from Belarus узяў удзел у Франкфурцкім і Варшаўскім кніжных кірмашах.

Адрас кніжнай выставы ў Кіеве:

вул. Лаврська, 10-12, стэнд Books from Belarus  (D-11)

Расклад беларускіх імпрэзаў

24 красавіка. Беларуска-ўкраінскі альманах “Справа” 

12.00—12.45, Кіназала

Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў прэзентуе беларуска-ўкраінскі альманах “Справа” пры ўдзеле: Наталкі Бабінай, Алеся Наварыча, Наталлі Марчанкі, Уладзіслава Ахроменкі.

24 красавіка. 14:00, Поетична сцена. Беларуска-ўкраінскі паэтычны выступ

Алена Сцепаненка
Ілля Странгоўскі
Сяргей Прылуцкі
Юры Завадскі
Дмытро Лазуткін

Падчас выступу будуць прэзентаваныя кнігі выдавецтва “Крок”

 

24 красавіка. “Незалежныя выдаўцы: кнігі па-за мэйнстрымам”

14:0015:00, Кіназала

Майстар-клас “Як “прадацца” за мяжу  і як прыдбаць правы на выданне?” – ад найвялікшых выдавецтваў Украіны і Беларусі, якія арыентуюцца на замежны рынак. З удзелам Ігара Логвінава.

24 красавіка. Аўтограф-сесія Артура Клінава

16:00—17:00, Стэнд Books from Belarus (D-11)

Аўтограф-сесія Артура Клінава з нагоды выхаду яго новай кнігі "Шклатара".

24 красавіка. Хадановіч і Жадан

18:00—18:45, Паэтычная сцэна (Падвор’е Арсеналу)

Сяргей Жадан прэзентуе кнігу “Украінскія авіялініі” беларускай моваю, а Андрэй Хадановіч “Беларускі  мужчына” – украінскаю. Падвойная прэзентацыя выдавецтва “Крок”.

24 красавіка. Прэзентацыя рамана Святланы Алексіевіч

19:00—20:00, Сцэна “Кафе Європа”

Прэзентацыя раману Святланы Алексіевіч “Час Second-Hand”, выдавецтва «Дух і Літера». З удзелам Святланы Алексіевіч і Аксаны Забужкі. Мадэратар — Леанід Фінберг.

25 красавіка. Ігар Логвінаў: “Цэнзура і кніжны бізнес: беларускі  выпадак”

14:00—14:45, Кіназала

Лекцыя Ігара Логвінава “Цэнзура і кніжны бізнес”. Арганізатары —  CSM (Фундацыя “Центр Сучасного Мистецтва”) і Korydor.

Стэнд Books from Belarus запрашае на адведкі ўсіх ахвочых, а асабліва прадстаўнікоў беларускай дыяспары ва Украіне