Беларуская кніга ў Львове

Мэта Форуму -- прыцягнуць увагу грамадскасці да актуальных праблем сучаснага ўкраінскага кнігавыдання, падтрымаць традыцыю прафесійных дыскусій і семінараў. У апошнія гады ў межах Форуму праводзіцца ўсё больш сумежных акцый, разлічаных на масавую аўдыторыю і закліканых папулярызаваць чытанне сярод дзяцей і моладзі. Да супрацоўніцтва з Форумам актыўна далучаюцца не толькі вядомыя ўкраінскія і замежныя пісьменнікі і выдаўцы, але і зоркі спорту і шоў-бізнэсу, прадстаўнікі розных галін улады, грамадскія, дабрачынныя і камерцыйныя структуры.

Падрабязней пра Форум тут.

Запрашаем усіх цікаўных наведаць стэнд беларускай кнігі ў Львове! 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"