Навіны

Еўрарадыё вырашыла працягнуць сусветны трэнд і стварыць маленькі збор беларускай літаратуры ў тві-фармаце з нагоды адкрыцця кніжнага кірмашу ў Мінску.

Для гэтага Еўрарадыё зладзіла конкурс для слухачоў, прапанаваўшы ім  сфармуляваць у 140 сімвалах змест любога твора беларускай літаратуры. 


 

 

Вось прыклады з замежнай літаратуры:  

Д. Осцін "Пыха і перадузятасць": Жанчына сустракае мужчыну з іменем Дарсі, які падаецца жахлівым. Ён потым аказваецца неблагім. Яны становяцца парай. 

Л.Кэрал "Аліса ў Краіне цудаў": Калі гонішся за белым трусам, нельга разлічваць на традыцыйныя правілі этыкету. Тым больш падчас піцця гарбаты з Капялюшнікам! 

М.Сэрвантэс "Дон Кіхот": Перабоі з пастаўкамі мукі і хлеба-булачных вырабаў у Гішпаніі былі выкліканыя неадэкватнымі паводзінамі састарэлага Ідальга з Ламанчы. 

 

Спіс беларускіх пераможцаў выглядае наступным чынам:

1 месца. Алесь (У. Караткевіч "Ладдзя роспачы"): Практычны дапаможнік па тым, як і чым можна перамагчы нянявісць, абыякавасць і нават смерць.

2 месца. Алена (У. Караткевіч "Паром на бурнай рацэ"): Дзесяць хвiлiн, якiх не хапiла да ўратавання каханага. Падман i чалавечая дабрыня.

3 месца. Таня (М. Мартысевіч "Цмокі лятуць на нераст"): Вытрымкі з жж Барбары Радзівіл, разважанні пра лузерства як рысу беларускіх мужчын, пуцевадзіцель па Менску

 

Іншыя прапановы беларускай тві-літаратуры: 

Я.Баршчэўскі "Шляхціц Завальня": Завальня прымае гасьцей і патрабуе ад іх гісторыі на ноч. Гісторыі прыпадабняюцца да прытчаў (Наста Вольная)

Я.Купала "Не быць скотам": Кроўю, потам, не быць скотам, змаганьне за свабоду, хлеба, солі, волі, шчасьця, свабоду працоўным =) (Алексей Пержо)

В.Быкаў "Сцяна": Турэмны вязень марыць ад свабодзе і пачынае даўбіць сцяну камеры. Але на двары яго чакае не воля, а яшчэ адна сцяна. (Алёнка)

У.Арлоў "Імёны свабоды": Энцыклапедыя любові да радзімы, апісвае герояў 18-21 ст. можа выкарыстоўвацца для перайменавання вуліц (Śvieta Bałabanovič)

А.Міцкевіч "Дзяды": Пакутнік Густаў ад нешчасьлівага каханьня ператвараецца ў здань.Гэта адбываецца на фоне абраду Дзядоў (Наста Вольная)

У.Караткевіч "Маці ветру": Зварот да падзей крычаўскага паўстання ў форме містычнай лягенды (Śvieta Bałabanovič)

І.Шамякін "Злая зорка": Чалавечы цынізм ва ўмовах Чарнобыльскай аварыі. Як сьледзтва - трагічны фінал са сьмерцю бязьвінных людзей (Наста Вольная)

У.Караткевіч "Лісце каштанаў": Пасля вайны, ў мірны час дзеці працягваюць свае местачковыя войны з рэальнай зброяй, якая іх і забівае (Алёнка)

А.Дынько, А.Скурко "Беларусь за 10 падарожжаў": Рэдактары "Нашай Нівы" пішуць 11 эсэ пад уражаннем ад 10 падарожжаў на межы РБ (Śvieta Bałabanovič)

З.Бядуля "Малыя Дрывасекi": У люты мароз хлопцы выпраўляюцца ў лес за дровамi. Замёрзшых дрывасекаў знаходзяць праз тры днi. (Alena)

Я.Колас "Новая Зямля": Аб праблемах пераезду на новае месца жыхарства (Śvieta Bałabanovič)

У.Караткевіч "Паром на бурнай рацэ": Дзесяць хвiлiн, якiх не хапiла да ўратавання каханага. Падман i чалавечая дабрыня. (Alena)

А.Дынько "Чаму яны галасуюсь за Лукашэнку": Дыялогі на палітычную тэму з людзьмі, якія жывуць у чарнобыльскай зоне адсялення (Śvieta Bałabanovič)

У.Караткевіч "Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах сатаны": Аб выгнаных з аднаго пекла ў другое, аб тых, што сталі горш за горшых (Śvieta Bałabanovič)

І.Шамякін "Сатанінскі тур" Удзельнік камерцыйнага туру ў Польшчу памірае ў дарозе. Астатнія вырашаюць ехаць з трупам, каб не згубіць грошы (Алёнка)

А.Дудараў "Чорная панна Нясвіжа" Аб жыцці,каханні і смерці барбары радзівіл - скандалы,інтрыгі, расследаванні каралеўскага двара! (Śvieta Bałabanovič)

У.Караткевіч "Каласы пад сярпом тваім": Немагчыма не пранікнуцца патрыятызмам да Радзімы. адчуваць сябе часцінкай народа. імкнуцца стаць лепш. (Alena)

Францішак Аляхновіч, "У кіпцюрох ГПУ": Аўтабіяграфічны твор, галоўны герой трапляе ў БССР на мяжы 20-х — 30-х гадоў. (Jaraslau Lyskavec)

Францішак Аляхновіч, п'еса "Пан Міністар": Філімон Пупкін спрабуе здабыць пасаду міністра, развагі наконт лёсу беларусаў. (Jaraslau Lyskavec)

З.Бядуля "Сярэбраная табакерка". Дзед-заяц злавіў і схаваў Смерць. Ёсць і Сарока-палітык, і Папа Рымскі-шантажыст..) (Anton)

 

Ціна Сікорская, euroradio.fm

Чытаць болей пра з'яву па-ангельску на The Daily Telegraph.

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------