Беларуская паэзія выйдзе ў лічбавым фармаце ў 240 краінах свету

Альбом будзе з'яўляцца на сусветных інтэрнэт-рэсурсах (Spotify, Beatport, Deezer, Drum'n'bass arena, Google Play, amazonmp3 і іншых) з 29 лістапада па 12 снежня, калі выйдзе на I tunes і Believe digital. Дыстрыбуцыя альбому распаўсюдзіцца на 240 краінаў свету праз 102 крамы, у якіх ёсць прадукцыя кампаніі. Праслухоўванне альбому ў азнаямляльным рэжыме даступнае на рэсурсе Amazon.com ужо цяпер.

 

Паўнавартасны альбом стаў лагічным развіццём праекту “Танцы з Бубнам”, канцэпт якога належыць Байсану. Пасля прадусавання двух EP з удзелам сучасных беларускіх паэтаў (B-52 и Medication), артысты засяродзіліся на стварэнні цэльнага супольнага твора. У фінальную версію лонгплэя трапілі 14 кампазіцый, розных стылістычна, але маючых гармонію дзякуючы намаганням і досведу Бубна.

Назва работы цалкам вызначае і ягоную стылістыку – спалучэнне вершаў з электроннай музыкай. Агучаныя тэксты напісаныя ў розныя перыяды – ад пубертатных эмацыйных перажыванняў да «сацыяльных мазоляў новага часу». 

У працы над альбомам калегі падзялілі творчыя высілкі напалам: музычнае аздабленне кожнай песні і адбор лірыкі ляглі на плечы Бубна, а фінальны трэк-ліст скампанаваў Байсан. Аўтар артуорку для першага ў гісторыі лічбавага альбому беларускай паэзіі «на экспарт» – фатограф Юлія Мацкевіч.

Паводле прэс-рэлізу

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"