Беларускіх журналістаў запрашаюць у Global Bar!

Свет робіцца ўсё складаней. Дзесьці паляпшаюцца стандарты жыцця, а дзесьці разгараюцца войны і канфлікты, узнікаюць натоўпы ўцекачоў, якіх не было з часоў Другой сусветнай вайны.

Людзі атрымліваюць найбольшы аб’ём інфармацыі за ўсю гісторыю чалавецтва, але зразумець, што адбываецца ў свеце насамрэч, робіцца ўсё цяжэй.

Як зразумець свет? Якая роля журналістаў, што можам мы зрабіць, каб паспрыяць большаму разуменню?

Рышард Капусцінскі і Святлана Алексіевіч – два вялікія пісьменнікі і журналісты, якія паўсталі на перапляценні культур Беларусі, Украіны, Польшчы.

Наколькі іх спадчына стала крыніцай натхнення і крытэрам для новага пакалення журналістаў?  Ці можам мы, натхнёныя імі, прапанаваць альтэрнатыўныя спосабы прачытання свету?

Global bar in Belarus імкнецца крочыць па іх слядах, даследаваць рэчаіснасць і расказаць пра гэта іншым. Далучайцеся!

Мадэратар сустрэчы: Сафія Хэйнэ / Sophie Heine, журналіст, Швецыя;

Панэлісты: Давід Ісаксон / David Isaksson, журналіст, Швецыя;

Прэдраг Драгосавач / Predrag Dragosavac, журналіст, Сербія – Швецыя.

Пра “Global Bar”:

У апошнія гады міжнародная дыскусійная панэль “Global Bar” стала ўнікальнай пляцоўкай для грамадскіх дэбатаў у Швецыі і ва ўсім свеце. Дзякуючы падтрымцы Шведскага інстытута, серыі дыскусій “Global Bar” за два апошнія гады адбыліся ў Сербіі, Босніі і Герцагавіне, Македоніі, Палесціне, Літве і Беларусі.

 

budzma.by