Беларускія кнігі ў дапамогу — грамадская акцыя для жанчын у зняволенні

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” падтрымаў грамадскую ініцыятыву Тамары Лісіцкай, Вольгі Тарасевіч, Наталлі Батраковай, Вольгі Акуліч, Алены Ярмаловіч, Яўгеніі Пастарнак і Андрэя Жвалеўскага, якія збіраюць кнігі беларускіх аўтараў для жанчын, што знаходзяцца ў зняволенні.


Для ўдзелу ў акцыі былі перададзены выданні, апублікаваныя ў серыі “Кнігарня пісьменніка” і ў бібліятэчцы часопіса “Дзеяслоў”, — зборнікі Ніла Гілевіча, Аксаны Данільчык, Віктара Шалкевіча, Міхася Андрасюка, Галіны Багданавай, а таксама дадатак “Літаратурная Беларусь” і ўласна часопісы “Дзеяслоў”.

Кнігі будуць перададзеныя ў фонд бібліятэкі Гомельскай жаночай калоніі 9 красавіка, калі гэтую ўстанову з выступленнямі наведаюць Тамара Лісіцкая, Наталля Батракова, Вольга Акуліч і Вольга Тарасевіч.

Прэсавая служба СБП