Беларускія пісьменнікі: Вызваліць Някляева!

Мы глыбока абураныя жорсткім збіццём і арыштам нашага калегі, выдатнага паэта, лідэра грамадскай кампаніі «Гавары праўду», кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева.

Зараз гаворка ідзе пра захаванне ягонага жыцця. Уладзімір Някляеў павінен знаходзіцца не ў следчым ізалятары, а ў шпіталі пад пільным наглядам медыкаў.

Патрабуем тэрмінова забяспечыць Уладзіміру Някляеву неабходную медыцынскую дапамогу і неадкладна вызваліць яго.

Валянцін Акудовіч

Святлана Алексіевіч

Уладзімір Арлоў

Наталка Бабіна

Рыгор Барадулін

Генадзь Бураўкін

Лявон Вольскі

Анатоль Вярцінскі

Ніл Гілевіч

Андрэй Дынько

Сяргей Законнікаў

Віктар Казько

Віктар Марціновіч

Алесь Пашкевіч

Барыс Пятровіч

Алесь Разанаў

Міхась Скобла

Андрэй Скурко

Андрэй Хадановіч

Ціхан Чарнякевіч

Заклікаем калегаў і ўсіх неабыякавых людзей далучацца.

nn.by