Навіны

Гендэрна-літаратурная дыскусія “Каханне і гвалт у мастацкай літаратуры” адбылася нядаўна ў кнігарні “логвінаЎ”. Сустрэча прайшла ў межах тэматычнай серыі, зыніцыяванай ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Далучыўся да арганізацыі і комплексны праект “Гендэрны маршрут”.

Юлія Цімафеева, Вольга Гапеева і Зміцер Вішнёў

У абмеркаванні ўдзельнічалі Вольга Гапеева – паэтка, лінгвістка, Зміцер Вішнёў – пісьменнік і выдавец, а таксама Юлія Цімафеева – перакладчыца, адзін з рэдактараў часопіса “ПрайдзіСвет”. Мадэратарам дыскусіі стала Ірына Саламаціна – феміністка, сацыёлаг, ініцыятар “Гендэрнага маршруту”.

Ірына Саламаціна

Ірына адзначыла, што з 25 лістапада ва ўсім свеце праходзіць акцыя “Спынім гвалт супраць жанчын”, і цягам наступных дзён праводзяцца мерапрыемствы і абмеркаванні, прысвечаныя актуальным гендэрным праблемам, у першую чаргу – таму, як можна змагацца з насіллем у дачыненні да жанчын. Тры месяцы таму ў Беларусі была запушчана "гарачая лінія", куды могуць звярнуцца пацярпелыя і атрымаць юрыдычную падтрымку. Згодна з сацыялагічнымі даследаваннямі, 4 з 5 жанчын сутыкаюцца з хатнім гвалтам. Гвалт бывае не толькі фізічным, але і эмацыйным, эканамічным.

Серыя дыскусій мае на мэце разбурэнне гендэрных стэрэатыпаў, а таксама павышэнне ўзроўню самарэалізацыі творчых жанчын, – тлумачыць Юлія Цімафеева. – Сярод пачаткоўцаў у літаратуры вельмі шмат таленавітых дзяўчат, якія з цягам часу адыходзяць ад сваёй дзейнасці. Яны не маюць годных умоваў для развіцця і вымушаныя выбіраць паміж сацыяльным жыццём і прыватным. Знаходжанне кампрамісу паміж прафесіяй і сям’ёй, паўнавартаснае выяўленне жанчыны адначасова ў некалькіх сферах жыцця фактычна немагчымае ў беларускім грамадстве.

Відэаматэрыялы, прадэманстраваныя Ірынай Саламацінай, выклікалі непадробную цікавасць публікі. Асабліва сюжэт, зняты маладымі людзьмі з Бішкека, актывістамі гендэрнага руху, пасля наведвання Беларусі.

Зрэшты, патрыярхатнае разуменне цяперашняга грамадства было горача падтрымана наведнікамі дыскусіі – мужчынамі, прычым як прадстаўнікамі творчых прафесій, так і звычайнымі абывацелямі. Супрацьвагу традыцыяналістам склалі Адар’я Гуштын, Вольга Гапеева і ўвогуле ўся жаночая аўдыторыя, прысутная ў кнігарні.

Перавесці спрэчкі ў канструктыўнае рэчышча – у межы зададзенай тэмы – было няпроста. Сярод сучасных беларускіх пісьменніц, якія закранаюць у сваіх творах гендэрную праблематыку, былі названыя Ева Вежнавец, Наталка Бабіна, Алена Брава. Згадалі таксама кнігі “Жанчыны выходзяць з-пад кантролю: беларускае жаночае апавяданне”, “Пакахай мяне, калі ласка” (зборнік сучаснай беларускай прозы). У паэзіі адзначылі Вольгу Гапееву.

Вольга Гапеева

Наступная публічная дыскусія адбудзецца 18 снежня ў кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А) і будзе прысвечана тэме “Цялеснасць і тэкст”. Удзел возьмуць Юрась Барысевіч, Вольга Гапеева. Мадэратарка – Ірына Герасімовіч. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

Прэсавая служба СБП, фота АУ
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------