Беларускія пісьменнікі выступяць у Кракаве

Ірына Хадарэнка і Павел Надольскі выступяць на паэтычнай вечарыне ў межах Дзён беларускай культуры ў Кракаве, што пройдуць з 24 да 26 сакавіка.

Дадзенае мерапрыемства арганізаванае Беларускім Таварыствам у Кракаве, прымеркаванае да Дня Волі і накіраванае на прыцягненне ўвагі польскай грамадскасці да беларускай культуры. Апроч таго, паэты збіраюцца ўзяць удзел у Другім фестывалі імя Чэслава Мілаша (травень), а таксама ў разнастайных творчых імпрэзах у Лейпцыгу (чэрвень), якія плануюцца ў рамках міжнароднага літаратурнага праекта “Dagny”.

Прэс-служба СБП