Беларускія вечарыны ў Вільні

Беларускі ПЭН-Цэнтр запрашае беларусаў Вільні, а таксама ўсіх аматараў беларускай культуры на творчыя вечары, якія адбудуцца ў рамках майстар-класу для фіналістаў конкурса маладых літаратараў, якія адбудуцца ў жніўні ў Вільні:

12 жніўня, 19:00 Аляксей Жбанаў. Канцэрт-лекцыя "Песні філаматаў і філарэтаў".

14 жніўня 16:00 Літаратурны вечар. Выступяць пераможцы конкурса маладых літаратараў Віялета Пачкоўская, Андрэй Вылінскі, Антон Рудак, Ася Волкава, Алеся Башарымава, Ганна Мананкова Уладзь Лянкевіч, Павел Капанскі, Маргарыта Аляшкевіч, Аляксандр Філіпенка, Марыя Іванова і інш., а таксама Андрэй Хадановіч, Ігар Бабкоў, Ганна Кісьліцына.

Пры ўдзеле літоўскіх пісьменнікаў.

Уваход вольны. Ласкава запрашаем!

Дом правоў чалавека, Latako g. 3

budzma.org