“Беларусьфільм” зацікаўлены ў экранізацыі “Чорнага замка Альшанскага”

Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" зацікаўленая ў здымках фільма па матывах рамана класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў генеральны дырэктар кінастудыі Алег Сільвановіч.
"Мы
актыўна прасоўваем гэты праект і падтрымліваем яго. "Беларусьфільм" валодае выключнымі правамі на экранізацыю твора", - сказаў Алег Сільвановіч.
Фільм стане другім сумесным
кінапраектам з ТРА Саюзнай дзяржавы. "Гэта менавіта той партнёр,
які мог бы даць жыццё раману", - адзначыў гендырэктар "Беларусьфільма".
Па яго словах, ідэя стварэння
фільма ўжо прадстаўленая на разгляд Саюзнай дзяржавы.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг