Берагі юнацтва Анатоля Сыса (ФОТА)

Выстава ў хаце Анатоля Сыса

Сёлета традыцыйнае гарошкаўскае спатканне, што ладзіцца «Саюзам беларускіх пісьменнікаў» у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!», мела некалькі адметнасцяў – першай варта назваць перанос са згоды блізкіх Анатоля даты паэтычнага свята ў Гарошкаве з восені на вясну.

На могілках, дзе пахаваны Анатоль Сыс

Алесь Бяляцкі

Сястра Анатоля Сыса Тамара і Зміцер Бартосік

Наступнай асаблівасццю сталася прэзентацыя зборніка вершаў Анатоля Сыса «Берагі майго юнацтва», які ўклалі Алесь Бяляцкі і Эдуард Акулін з архіўных матэрыялаў, што атрымалі з рук сясцёр Валянціны і Тамары. Кніжка ўтрымлівае раннія і ў бальшыні сваёй ніколі не друкаваныя творы Паэта.

Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч

Таццяна Грыневіч-Матафонава

Леанід Галубовіч

Прыемным сюрпрызам стала прэзентацыя аўдыёдыска «Галасы паэтаў», падрыхтаванага дзякуючы Таццяне Грыневіч-Матафонавай, якая на працягу некалькіх гадоў збірала запісы вершаў беларускіх творцаў у аўтарскім выкананні. Пасля 11-гадовага перапынку на родным падворку зноў загучаў голас Анатоля.

Генік Лойка і сястра Анатоля Сыса Валянціна

Іван Штэйнер і Алесь Пашкевіч

Міхась Скобла, Леанід Галубовіч, Сяржук Сыс

Людка Сільнова

На сустрэчы, якую вёў Міхась Скобла, выступілі: Старшыня ГА «СБП» Барыс Пятровіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі, прафесар Іван Штэйнер, першы намеснік старшыні Алесь Пашкевіч, бард Эдуард Акулін, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення СБП Анатоль Бароўскі, паэты Сяргей Сыс, Людка Сільнова, Антаніна Хатэнка, Генадзь Лапацін, Вадзім Болбас, Ларыса Раманава, Леанід Галубовіч, скульптар, аўтар помніка А. Сысу Генік Лойка.

Міхась Скобла

Зміцер Бартосік

Прагучалі музычныя выступы Змітра Бартосіка, Кацярыны Ваданосавай, Аляксея Галіча, Вольгі Гардзейчык, Таццяны Грыневіч, Касі Камоцкай.

Усевалад Сцебурака, для lit-bel.org