Берасцейскі пісьменнік Лявон Валасюк прэзентаваў новую кнігу

Лявон Валасюк

Лявон Валасюк адзначыў, што найперш сустрэча ставіць мэту папулярызацыі беларускага слова:

— Найперш гэта сустрэча з чытачамі, прапаганда беларускай мовы і літаратуры. І калі нешта новае выходзіць з твораў і кніг, трэба даносіць да людзей, да чытачоў, да аматараў прыгожага пісьменства. Гэтая кніга — вяртанне да гістарычнай памяці. У кожным творы — там два раманы і аповесць — я звяртаюся да гісторыі нашага краю.

"Кожны чалавек павінен ведаць, дзе ён жыве, дзе ён нарадзіўся, хто і што на гэтай зямлі зрабіў," — дадаў Лявон Валасюк. Са словаў літаратара, "берасцейская страла" сімвалізуе справядлівую помсту тым, хто разбурае нацыянальную памяць і адрокся сваіх каранёў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце