«Быў. Ёсць. Буду!» у музеі Купалы
9 снежня (чацвер), а 15-й Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ладзіць імпрэзу «Быў. Ёсць. Буду!», прысвечаную 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
У вечарыне бяруць удзел:
* Вячаслаў Рагойша, доктар філалогіі, прафесар, старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы, сябра Уладзіміра Караткевіча
* Генадзь Бураўкін, паэт, перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы, прэміі Ленінскага камсамола Беларусі
* Сяргей Панізнік, паэт, перакладчык, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, сябра Саюза журналістаў Беларусі
Аздобяць мерапрыемства песні на вершы Уладзіміра Караткевіча ў выкананні бардаў Рамана Яраша і Андрэя Касценя.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг