Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак
Дата публікацыі: 16.11.2017
7591
У праграме: сюрпрыз ад “Лямцавай батлейкі” Веранікі Фаміной і Бэлы Кавальковай. Сустрэча пройдзе з удзелам перакладчыкаў кнігі са шведскай на беларускую Алесі Башарымавай, Надзеі Кандрусевіч і Андрэя Хадановіча.
Гэтая кніга для дзяцей пабачыла свет у серыі “Каляровы ровар” Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве “Кнігазбор”.
Шведская аўтарка Гуніла Бэргстрэм напісала каля 40 дзіцячых кніг, якія сама і праілюстравала. Яна пісала гісторыю Біла і Болы са сваёй уласнай сям’і: у яе двое дзяцей, а ў малодшай дачкі аўтызм.
Кнігі пра Біла і Болу – класіка шведскай літаратуры, яны шырока чытаюцца ў каледжах і навучальных установах. Паводле іх знятыя анімацыйныя фільмы і зробленыя тэатральныя пастаноўкі. А ў 2012 годзе на кніжным кірмашы ў Гётэборгу Гуніле Бэргстрэм уручылі залаты медаль “за новы падыход у напісанні і афармленні дзіцячай кнігі з бездакорным адчуваннем дзіцячага светапогляду”.
Гл. таксама:
Прэзентацыя Біла і Болы для дарослых
Запрашаем!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"