Блог прэміі імя Гедройца

З першага лютага стартаваў блог літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.

Ён даступны па адрасе bellitaward.blogspot.com.

Цягам наступнага месяца ў блогу будзе змяшчацца ўся актуальная інфармацыя, датычная прэміі, намінантаў, а таксама рэцэнзіі на кнігі, абраныя журы ў першым туры прэміі.

З асноўнымі палажэннямі прэміі можна азнаёміцца тут.

 З нагоды старту блогу абвяшчаецца анлайн-конкурс, удзельнікам якога прапануецца скласці свой шорт-ліст прэміі. Яго ўмовы — тут. Фіналісты прэміі будуць названыя 7 лютага на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтра. Той, хто адгадае 6 фіналістаў да 6 лютага, атрымае запрашальныя квіткі на цырымонію ўручэння прэміі, якая адбудзецца ў Мінску 3 сакавіка.

 

 

Паводле арганізатараў.