“Брама мар” зачыняецца 15 лістапада

Творчая лабараторыя «Крытык» кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ праводзіць адкрыты конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў «БРАМА МАР». Студэнты-крытыкі і студэнты-драматургі ўсіх ВНУ Беларусі могуць дасылаць свае працы для ўдзелу ў конкурсе да 15 лістапада.

намінацыя КРЫТЫКА — тэкст памерам не больш за 7 тыс. друкаваных сімвалаў на беларускай ці рускай мове;

намінацыя ДРАМАТУРГІЯ — аднаактовая п’еса памерам не больш за 10 тыс. друкаваных сімвалаў на беларускай ці рускай мове.

Конкурсныя тэксты можна дасылаць на электронны адрас belaya_kostka@mail.ru

ці перадаць на кафедру літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ (Менск, Кальварыйскай, 9, аўд. 319)
Тэксты разглядаюцца журы па 5 намінацыях: паэзія, проза, крытыка, драматургія, пераклад. Пераможцы конкукрса «БРАМАМАР» будуць ганараваныя магчымасцю надрукаваць свае творы ў рэспубліканскіх літаратурна-мастацкіх выданнях.
Падрабязней з умовамі конкурса, правіламі афармлення прац ды іншай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.