«Брама» прэзентаваная ў Магілёве
Усевалад Сцебурака
Чацвёрты год запар сябры філіі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” збіраюць і ўкладаюць уласны гадавік, яднаючы на старонках выдання лепшыя творы сяброў нашай пісьменніцкай арганізацыі, а таксама спробы пяра іншых землякоў-літаратараў.
Мікола Яцкоў
Міхась Булавацкі
Базыль Камароў
Яўген Барышнікаў
На сустрэчу завіталі аўтары выдання і прыхільнікі іх творчасці. Слова ўзялі: паэтка і кіраўніца літаратурнага гуртка “Святліца” Тамара Аўсяннікава, мастак і аўтар альманаха Базыль Камароў, намеснік старшыні філіі Міхась Булавацкі, сёлетняя стыпендыятка фундацыі імя Магдалены Радзівіл Таццяна Барысік, літаратар і бард Васіль Аўраменка і іншыя.
Васіль Аўраменка
Да імпрэзы далучыліся намеснік старшыні ГА “СБП” Усевалад Сцебурака і бард Яўген Барышнікаў з Менску.
Імпрэзу веў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Мікола Яцкоў.
Фота: Алесь Сабалеўскі, больш у Фэйсбуку
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"